Presentation is loading. Please wait.

Presentation is loading. Please wait.

Складаныя сказы.

Similar presentations


Presentation on theme: "Складаныя сказы."— Presentation transcript:

1 Складаныя сказы

2 складаныя сказы з дзвюма сэнсава-граматычнымі часткамі
Сказ, які можна падзяліць на дзве ці больш сэнсава-граматычныя часткі, падобныя на простыя сказы, называецца складаным: Замаразкі ўсё мацнелі і мацнелі, і ўжо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам, і кожны крок быў чуваць за колькі кіламетраў па ўсім наваколлі. (М. Лынькоў) Складаныя сказы па колькасці ў іх сэнсава-граматычных частак падзяляюцца на: складаныя сказы з дзвюма сэнсава-граматычнымі часткамі складаныя сказы з некалькімі сэнсава-граматычнымі часткамі

3 СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ злучнікавыя бяззлучнікавыя складаназлучаныя
СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ з адным відам сінтаксічнай сувязі частак з рознымі відамі сінтаксічнай сувязі частак злучнікавыя бяззлучнікавыя складаназлучаныя складаназалежныя з адной даданай часткай з некалькімі даданымі часткамі

4 У залежнасці ад відаў і сродкаў сувязі сэнсава-граматычных частак
складаныя сказы падзяляюцца на наступныя тыпы і падтыпы: злучнікавыя сказы – складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў бяззлучнікавыя сказы – складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца без удзелу злучнікаў, па сэнсе і інтанацыі з рознымі відамі сувязі частак – складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца пры дапамозе злучнікавай і бяззлучнікавай сувязі адначасова складаныя сказы з падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі (складаназалежныя сказы) складаныя сказы са злучальнымі злучнікамі на мяжы частак (складаназлучаныя сказы)

5 У адпаведнасці з відамі і сродкамі сувязі частак
складаныя сказы падзяляюцца на: складаныя сказы са злучнікавай сувяззю частак; сродкі сувязі – злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі ці злучальныя словы складаныя сказы з бяззлучнікавай сувяззю частак; сродкі сувязі – сэнс, інтанацыя складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак; сродкі сувязі – адначасова злучнікі (злучальныя і падпарадкавальныя) ці злучальныя словы, сэнс, інтанацыя На цёмным небе высыпалі буйныя зоры, мяцеліца пацішэла. Яшчэ не развіднела як след, а ўжо грыміць трамвай на скрыжаванні. Артыстаў адпусцілі раней, каб паснедалі і сабраліся ў клубе. Я думаю пра першых касманаўтаў, што павядуць да зораў караблі. На ўсходзе чырвань грае, цень радзее, нікне мрок, і зямелька ўжо вітае новы радасны дзянёк.

6 Пазней Мірон не мог прыпомніць, што з ім здарылася. (Я. Маўр)
Каб адрозніць злучнік ад злучальнага слова, неабходна мець на ўвазе наступнае: злучнікі адносяцца да службовых часцін мовы і не з’яўляюцца членамі сказа злучальныя словы захоўваюць значэнне самастойнай часціны мовы – адноснага займенніка ці прыслоўя – і выконваюць ролю членаў сказа: Вучні падышлі да гістарычнага помніка, які хораша выглядаў сярод новых будынкаў. (А. Кулакоўскі) злучнікі можна апусціць, перабудаваўшы складаны злучнікавы сказ у бяззлучнікавы, злучальныя словы апусціць нельга: Хлопцы спадзяваліся, што лясная сцяжынка прывядзе іх да якога-небудзь паселішча. (Я. Маўр) Хлопцы спадзяваліся: лясная сцяжынка прывядзе іх да якога-небудзь паселішча. з’яўляючыся службовымі часцінамі мовы, злучнікі не могуць мець лагічны націск, яго звычайна маюць злучальныя словы (як самастойныя часціны мовы): Мірон памятае толькі, што ў яго галаве, нібы маланка, мільганула думка аб учарашняй сустрэчы. (Я. Маўр) Пазней Мірон не мог прыпомніць, што з ім здарылася. (Я. Маўр)

7 На схемах складаныя сказы абазначаюцца так:
Складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца з дапамогай злучальных злучнікаў, – складаназлучаныя сказы [ ], і [ ]. Складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў, - складаназалежныя сказы [ ], ( бо … ). Складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца з дапамогай злучальных слоў, – складаназалежныя сказы [ ], ( які … ). Складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца па сэнсе і інтанацыі без дапамогі злучнікаў і злучальных слоў, – бяззлучнікавыя сказы [ ], [ ]. [ ] – [ ]. [ ] : [ ].

8 Парадак сінтаксічнага разбору
складаных сказаў Назваць від сказа па мэце выказвання. Абазначыць лічбамі, колькі ў ім сэнсава-граматычных частак. Вызначыць, спалучаюцца яны з дапамогай злучнікаў (злучальных слоў) ці без іх. Абазначыць злучальныя злучнікі ; падпарадкавальныя злучнікі ; злучальныя словы 5. Разабраць кожную частку па членах сказа як просты сказ.

9 Дзякую за ўвагу!!!


Download ppt "Складаныя сказы."

Similar presentations


Ads by Google