Presentation is loading. Please wait.

Presentation is loading. Please wait.

Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Займеннік”

Similar presentations


Presentation on theme: "Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Займеннік”"— Presentation transcript:

1 Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Займеннік”
Тэма ўрока: Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Займеннік”

2 Мэты: - узгадаць і абагульніць веды пра займеннік як самастойную часціну мовы, асаблівасці яго ўжывання ў беларускай мове; - удасканальваць уменні выдзяляць займеннік сярод іншых часцін мовы, характарызаваць яго віды, марфалагічныя асаблівасці, вызначаць сінтаксічную ролю ў сказе, ужываць ва ўласным маўленні; - выхоўваць пачуццё любові да Радзімы, да роднага куточка, дзе нарадзіліся.

3 Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца
Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна - У. Караткевіч   Гэтую – указальны займеннік; Сваю – прыналежны займеннік; Іншай – азначальны займеннік; Вам – асабовы займеннік.

4 Кантрольныя пытанні 1. Што такое займеннік?
2. На якія разрады паводле значэння падзяляюцца займеннікі? 3. Якія займеннікі выкарыстоўваюцца ў мове замест назоўнікаў? 4. Які займеннік не мае формы назоўнага склону? 5. Што абазначаюць прыналежныя займеннікі? З якімі прыметнікамі яны суадносяцца? 6. Чаму лёгка зблытаць адносныя і пытальныя займеннікі? 7. Якая роля займеннікаў у мове? Кантрольныя пытанні

5 “Асабовыя і прыналежныя займеннікі”
Асабовыя займеннікі 1-ая асоба: я – мы змяняюцца па ліках і склонах 2 –ая асоба: ты – вы 3 –ая асоба: ён, яна, яно – яны. Змяняюцца па родах, ліках, склонах. У сказе – дзейнік або дапаўненне. Прыналежныя займеннікі Указваюць, якой асобе належыць прадмет. Мой, наш – прыналежнасць 1-ай асобе. Твой, ваш – прыналежнасць 2-ой асобе. Свой -прыналежнасць кожнай з трох асоб. У сказе – дапасаванае азначэнне. Для выражэння прыналежнасці 3-ай асобе ўжываюцца асабовыя займеннікі ў форме Р. склону яго, яе, іх. У сказе- недапасаванае азначэнне.

6 Заданне “Замянялачка”:
Замяніце самастойныя часціны мовы на займеннікі 1. Мяне завуць Віктар. Віктар любіць чытаць дэтэктывы. 2. Каці прапанавалі працаваць дыспетчарам, хоць Каця толькі нядаўна прыйшла на фабрыку. 3. Дзіця было вясёлае. Такім дзіця зрабіў падарунак маці. 4. На 8 Сакавіка дзяўчынкам уручылі падарункі. Падарункі вельмі парадавалі дзяўчынак.

7 Указвае на асобу, пра якую ідзе гаворка.
Зваротны займеннік Указвае на асобу, пра якую ідзе гаворка. СЯБЕ: не мае формы Н. скл., катэгорый роду і ліку. Можа адносіцца да ўсіх трох асоб адзіночнага і множнага ліку. У сказе – дапаўненне.

8 Указальныя займеннікі
Гэты, той, такі, гэтакі – дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне. Столькі, гэтулькі – скланяюцца як прыметнікі ў мн.ліку, па родах і ліках не змяняюцца. Памятайце: Указальныя займеннікі той, гэты, калі ўжываюцца без назоўнікаў, пераходзяць у разрад назоўнікаў. У сказе – дзейнікі або дапаўненне. Той не грыбнік, хто з грыбнікамі пераклікаецца. Трудна таго вазіць, хто не хоча хадзіць.

9 Азначальныя займеннікі
Маюць формы ліку, склону, роду. Увесь,усякі, кожны, сам, самы – змяняюцца па родах, ліках, склонах як прыметнікі. Займеннікі ўвесь, кожны, усякі, іншы набываюць у кантэксце значэнне назоўніка. У сказе – дзейнік або дапаўненне. Адрознівайце: Сам (сама, само, самі) – указвае на асобу ці прадмет, які ўтварае дзеянне самастойна, без іншых асоб: Заданне выконваць прыйшлося самому. Самы (самая, самае, самыя) – указвае: 1)На крайнюю мяжу: Дождж ішоў да самага вечара. 2)Утварае найвышэйшую ступень параўнання якасных прыметнікаў: Самыя чулыя – матчыны рукі.

10 Паказваюць на адсутнасць:
Адмоўныя займеннікі Утвараюцца ад адносных займеннікаў пры дапамозе прыстаўкі ні. Паказваюць на адсутнасць: 1) - асобы: ніхто змяняюцца па склонах - прадмета: нішто У сказе – дзейнік або дапаўненне. 2) - якасці: ніякі змяняюцца па родах, ліках, склонах - прыналежнасці: нічый У сказе – дапасаванае азначэнне. 3)колькасці: ніколькі – змяняюцца па склонах як прыметнік мн. ліку. У сказе – дапасаванне (разам з назоўнікам) Адмоўныя займеннікі ўжываюцца толькі ў адмоўных сказах (не + выказнік або словы няма, нельга).

11 Утвараюцца ад адносных займеннікаў пры дапамозе: выражаюць няпэўнасць
Няпэўныя займеннікі Утвараюцца ад адносных займеннікаў пры дапамозе: выражаюць няпэўнасць не- абы- -сьці(-сь) -небудзь асобы нехта абы-хто хтосьці хто-небудзь прадмета нешта абы-што штосьці што-небудзь якасці нейкі абы-які якісьці які-небудзь прыналежнасці нечы абы-чый чыйсьці чый-небудзь колькасці некалькі абы-колькі колькі-небудзь месца сярод іншых некаторы абы-каторы каторы-небудзь Памятайце: існуюць у мове складаныя няпэўныя займеннікі: хто-ніхто, што-нішто, які-ніякі, сёе-тое, сёй-той, сякі-такі.

12 Практыкаванне 568 старонка 350
Дамашняе заданне: Практыкаванне 568 старонка 350 (2 сказ) Умова: выпісаць са сказа займеннікі і зрабіць іх пісьмовы марфалагічны разбор.


Download ppt "Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Займеннік”"

Similar presentations


Ads by Google