Presentation is loading. Please wait.

Presentation is loading. Please wait.

Першыя дзяржавы- княствы на тэрыторыі Беларусі. Паняцце “дзяржава” гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця;

Similar presentations


Presentation on theme: "Першыя дзяржавы- княствы на тэрыторыі Беларусі. Паняцце “дзяржава” гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця;"— Presentation transcript:

1 Першыя дзяржавы- княствы на тэрыторыі Беларусі

2 Паняцце “дзяржава” гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця; Палітычная форма арганізацыі грамадства на чале з уладнымі органамі, якія забяспечваюць аснову існуючага парадку; Разгалінаваная сістэма палітычнай улады, якая ажыццяўляецца ў краіне

3 Прыкметы сярэднявечнай дзяржавы: Агульнасць тэрыторыі; Наяўнасць заканадаўства; Наяўнасць уладнай сістэмы; Наяўнасць класаў; Наяўнасць падуладнага насельніцтва

4 Прыкметы ўтварэння раннефеадальнай дзяржавы: Рассяленне насельніцтва па тэрытарыяльнай прыкмеце, а не на аснове кроўна-роднастных сувязей; Расслаенне насельніцтва на “вярхі” і “нізы”; Існаванне публічнай улады (ўлады князя (конунга) і ягонай дружыны); Наяўнасць падуладнай князю (конунгу) тэрыторыі; Збор даніны з насельніцтва на карысць публічнай улады; Наяўнасць вотчыннага і памеснага землеўладання

5 Перадумовы дзяржаўнасці Прыход славян на беларускія землі супаў з пачаткам хуткага разлажэння рода-племянных адносін і фарміравання феадальнага ладу. Прычынамі таму былі ўсё больш імклівы падзел працы, хуткае развіццё эканамічных стасункаў, а таксама войны, якія ўзвысілі магчымасці правадыроў племені – князёў і вузкага кола набліжаных да іх ваяроў – баяр і дружыннікаў. Прыход славян на беларускія землі супаў з пачаткам хуткага разлажэння рода-племянных адносін і фарміравання феадальнага ладу. Прычынамі таму былі ўсё больш імклівы падзел працы, хуткае развіццё эканамічных стасункаў, а таксама войны, якія ўзвысілі магчымасці правадыроў племені – князёў і вузкага кола набліжаных да іх ваяроў – баяр і дружыннікаў. Сваяцкая абшчына паступова саступіла месца суседскай (мір, грамада і г. д.). Сваяцкая абшчына паступова саступіла месца суседскай (мір, грамада і г. д.). Мясцовая знаць імкнулася захапіць абшчынныя ці пакуль незанятыя землі ў прыватную ўласнасць. Мясцовая знаць імкнулася захапіць абшчынныя ці пакуль незанятыя землі ў прыватную ўласнасць. Трэба адзначыць, што ў параўнанні з Заходняй Еўропай дзяржаўныя ўтварэнні ва ўсходніх славян узніклі на некалькі стагоддзяў пазней. Трэба адзначыць, што ў параўнанні з Заходняй Еўропай дзяржаўныя ўтварэнні ва ўсходніх славян узніклі на некалькі стагоддзяў пазней.

6 Расслаенне сялянскай абшчыны Прыватныя землі насілі назву вотчынаў. У Х ст. ўзгадваюцца княскія вотчыны, у ХІ - ХІІ стст. - баярскія і манастырскія. Працавалі на гэтых землях рабы (халопы) ці залежныя ад гаспадара сяляне - закупы, радовічы і ўдачы. Прыватныя землі насілі назву вотчынаў. У Х ст. ўзгадваюцца княскія вотчыны, у ХІ - ХІІ стст. - баярскія і манастырскія. Працавалі на гэтых землях рабы (халопы) ці залежныя ад гаспадара сяляне - закупы, радовічы і ўдачы. Закупы сяліліся на землях феадала і атрымоўвалі ад яго своеасаблівы крэдыт - купу. Звычайна яна магла складацца з розных прыладаў працы, хатняй жывёлы і г. д. Закупы сяліліся на землях феадала і атрымоўвалі ад яго своеасаблівы крэдыт - купу. Звычайна яна магла складацца з розных прыладаў працы, хатняй жывёлы і г. д. Радовічы заключалі з маёмаснікам зямлі спецыяльны дагавор - рад. Пакуль закуп не выплочваў купу, а радовіч не адпрацоўваў рад, ён залежыў ад феадала. Радовічы заключалі з маёмаснікам зямлі спецыяльны дагавор - рад. Пакуль закуп не выплочваў купу, а радовіч не адпрацоўваў рад, ён залежыў ад феадала. Удачы часова працавалі на гаспадара. Удачы часова працавалі на гаспадара. Большасць сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі на абшчынных землях і плацілі раз у год князю даніну толькі прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе). Толькі ў ХІ – ХІІ стст. гэтая, надзвычай марудная форма эксплуатацыі пачала паступова выціскацца грашовымі выплатамі і данінай прадуктамі вытворчасці. Большасць сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі на абшчынных землях і плацілі раз у год князю даніну толькі прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе). Толькі ў ХІ – ХІІ стст. гэтая, надзвычай марудная форма эксплуатацыі пачала паступова выціскацца грашовымі выплатамі і данінай прадуктамі вытворчасці. Аснову тагачаснай эканомікі складала сельская гаспадарка. Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры. У некаторых землях паша знаходзілася недалёка ад паселішчаў. Але таксама былі распаўсюджаны лясныя аблогі і высекі. Аснову тагачаснай эканомікі складала сельская гаспадарка. Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры. У некаторых землях паша знаходзілася недалёка ад паселішчаў. Але таксама былі распаўсюджаны лясныя аблогі і высекі.

7 Большасць сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі на абшчынных землях і плацілі раз у год князю даніну толькі прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе). Толькі ў ХІ – ХІІ стст. гэтая, надзвычай марудная форма эксплуатацыі пачала паступова выціскацца грашовымі выплатамі і данінай прадуктамі вытворчасці. Большасць сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі на абшчынных землях і плацілі раз у год князю даніну толькі прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе). Толькі ў ХІ – ХІІ стст. гэтая, надзвычай марудная форма эксплуатацыі пачала паступова выціскацца грашовымі выплатамі і данінай прадуктамі вытворчасці. Аснову тагачаснай эканомікі складала сельская гаспадарка. Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры. У некаторых землях паша знаходзілася недалёка ад паселішчаў. Але таксама былі распаўсюджаны лясныя аблогі і высекі. Аснову тагачаснай эканомікі складала сельская гаспадарка. Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры. У некаторых землях паша знаходзілася недалёка ад паселішчаў. Але таксама былі распаўсюджаны лясныя аблогі і высекі. Збор даніны ↑Дружына ↑ Ворыва ↓

8 Гандаль і гандлёвыя шляхі У немалой ступені развіццю вытворчасці садзейнічаў гандаль. Праз тэрыторыю Беларусі па рэках Заходняя Дзвіна і Днепр ішоў буйны гандлёвы шлях са Скандынавіі ў Візантыю ("з вараг да грэкаў"), па рэках Сож і Прыпяць – з Каспія ў Заходнюю Еўропу. Гандляры карысталіся грошамі – арабскімі, пазней заходнееўрапейскімі срэбранымі манетамі і срэбранымі ці залатымі зліткамі –грыўнямі. З Захаду на беларускія землі паступалі срэбра, металы і металічныя прылады працы, а таксама якасная зброя. З Усходу і Поўдню - тканіны, віно, соль, ювелірныя вырабы і г. д. З мясцовых зямель вывозіліся рабы, прадукты лясной гаспадаркі, асабліва пушніна, рамесныя тавары. ← Карабль вікінгаў Славянская ладдзя →

9 Старажытны горад Цэнтрамі рамяства і гандлю былі гарады. Па летапісных звестках ужо ў IX ст. існаваў горад Полацк, у Х – Заслаўе і Тураў, у ХІ – Браслаў, Брэст, Віцебск, Друцк, Лукомль, Мінск і г. д. Гарады мелі моцныя абарончыя збудаванні. У найбольш узмоцненай частцы (дзядзінцы) жылі князь, баяры і дружыннікі. Вакол дзядзінца будаваўся пасад. Яго жыхарамі былі рамеснікі і гандляры. Гараджане, як і сяляне, аб’ядноўваліся ў абшчыны. Збор гараджан (веча) вырашаў самыя важкія пытанні. Так, Тураўскае веча выбірала епіскапа. Ад імя Полацкага веча падпісваліся міжнародныя дамовы. У 1151 г. па яго рашэнні з горада быў выгнаны князь Рагвалод і запрошаны мінскі князь Расціслаў. Але праз сем гадоў веча выгнала Расціслава і зноў запрасіла Рагвалода. У 1161 г., пасля паражэння ад мінскага князя Валадара, Рагвалод быў вымушаны збегчы ў Друцк, бо палачане былі настроены супраць няўдалага князя. Гарадская гаспадарка яшчэ ў значнай ступені заставалася аграрнай. Недалёка ад гарадоў знаходзіліся палеткі і выпасы для жывёлы. Гараджане трымалі авечак, кароў, коз, свіней, гусей і г. д. Яны мелі сады і агароды.

10 Сацыяльная арганізацыя грамадства

11 Варагі - нарманы Усходнія славяне мелі шырокія кантакты з варагамі “з-за мора” і нельга не ўлічваць рэальны ўдзел варагаў у гісторыі ўсходніх славян. Першае сутыкненне з варагамі ў летапісах – збор даніны з 859 г. з ноўгародцаў і крывічоў. Варагі на чале з князем Рурыкам былі запрошаны ўсходнімі славянамі (наўгародскімі славенамі і крывічамі) і плямёнамі меры, весі і чуддзі на княжэнне ў 862 годзе і прымалі ўдзел у паходах на Візантыю. У 882 годзе старажытнарускі князь варажскага паходжання Алег падпарадкаваў радзімічаў, дрыгавічоў і крывічоў і аб’яднаў наўгародскую і кіеўскую землі. Варагі вызвалілі паўднёвую Русь ад выплаты даніны хазарам у 907 і 911 гадах. Яны прымалі ўдзел у паходзе князя Брачыслава на Ноўгарад у 1021 годзе. Летапісцам адзначаецца актыўная дзяржашніцкая дзейнасць нарманаў (паўночных людзей) сярод славян (першыя легендарныя ўсходнеславянскія князі: Рурык, Сінеус, Трувор – варажскага паходжання. Варагамі па меркаванню навукоўцаў былі Рагвалод і Тур). Варагі – моцныя ўзброенныя ваяры скандынаўскіх дружын, што абаранялі славянскія землі, зацвердзіліся ў сярэдзіне IX ст. у такіх славянскіх цэнтрах, як Ноўгарад, Белозера, Ізборск. Варагі, збіраючы даніну, наладжвалі гандлёва-прамысловую каланіяльную сістэму, у якую ўцягвалі і славян, знаёмілі іх з вырабам зброі, сродкамі транспарту. Назва “Русь” мае варажскае (нарманскае ці скандынаўскае) паходжанне ад слова “руотсі”(грабцы на ладдзях)

12 Кантроль над гандлёвымі шляхамі працяглы час знаходзіўся ў руках іншаземцаў. Напрыклад, радзімічы да Х ст. выплачвалі даніну прыкаспійскаму народу – хазарам. У канцы ІХ ст. уладу на большасці ўсходнеславянскіх зямель захапіла скандынаўская дынастыя Рурыкавічаў. Імі была заснавана ў 862 годдзе феадальная дзяржава Русь з цэнтрам у Кіеве. Кантроль над гандлёвымі шляхамі працяглы час знаходзіўся ў руках іншаземцаў. Напрыклад, радзімічы да Х ст. выплачвалі даніну прыкаспійскаму народу – хазарам. У канцы ІХ ст. уладу на большасці ўсходнеславянскіх зямель захапіла скандынаўская дынастыя Рурыкавічаў. Імі была заснавана ў 862 годдзе феадальная дзяржава Русь з цэнтрам у Кіеве.

13 Паходы на Царград У 907, 911, 941, 945 гадах полацкая дружына прымала ўдзел у паходах на Царгорад (Царград) – Канстанцінопаль, сталіцу Візантыі. Полацк знаходзіцца ў пераліку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Разам з крывічамі ў паходзе прымалі ўдзел таксама радзімічы. У 907, 911, 941, 945 гадах полацкая дружына прымала ўдзел у паходах на Царгорад (Царград) – Канстанцінопаль, сталіцу Візантыі. Полацк знаходзіцца ў пераліку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Разам з крывічамі ў паходзе прымалі ўдзел таксама радзімічы.

14 Полацкае княства Гістарычна першым дзяржаўным утварэннем на беларускіх землях з’яўляецца Полацкае княства. Гістарычна першым дзяржаўным утварэннем на беларускіх землях з’яўляецца Полацкае княства. Летапісец паведамляе, што першапачатковым насельніцтвам у Полацку былі крывічы. У іх існавала сваё старажытнае “княжэнне”, якое, відаць узнікла ў VIII ст. Племянное княжэнне крывічоў-палачан стала гістарычным ядром Полацкага княства, ці “зямлі”, як тады гаварылі. Летапісец паведамляе, што першапачатковым насельніцтвам у Полацку былі крывічы. У іх існавала сваё старажытнае “княжэнне”, якое, відаць узнікла ў VIII ст. Племянное княжэнне крывічоў-палачан стала гістарычным ядром Полацкага княства, ці “зямлі”, як тады гаварылі. Крывічы засялялі вытокі Дзвіны (старажытныя назвы: Эрыдан, Рубон, Рудон, Дуна, Дзіна, Віна), Дняпра (старажытная назва Барысфен) і Волгі на паўднёвы захад да Нёмана (старажытная назва Хранон). Крывічы засялялі вытокі Дзвіны (старажытныя назвы: Эрыдан, Рубон, Рудон, Дуна, Дзіна, Віна), Дняпра (старажытная назва Барысфен) і Волгі на паўднёвы захад да Нёмана (старажытная назва Хранон). Першым гістарычна вядомым полацкім князем з’яўляўся Рагвалод. Ён стаў княжыць у Полацку ў 60-70-я гады X стагоддзя. Паводле летапісу прыйшоў ён “з- за мора” (відаць, са Скандынавіі). Карыстаўся падтрымкай палачан і быў незалежным правіцелем у Полацку. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Рагвалод быў сынам полацкай княгіні Прадславы, згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь Ігар. Першым гістарычна вядомым полацкім князем з’яўляўся Рагвалод. Ён стаў княжыць у Полацку ў 60-70-я гады X стагоддзя. Паводле летапісу прыйшоў ён “з- за мора” (відаць, са Скандынавіі). Карыстаўся падтрымкай палачан і быў незалежным правіцелем у Полацку. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Рагвалод быў сынам полацкай княгіні Прадславы, згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь Ігар.

15 Сярод першых беларускіх гарадоў, падначаленых Рурыкавічамі, узгадваецца Полацк (упершыню упамінаецца ў летапісе пад 862 годам). Але ў канцы Х ст. тут ужо правіла свая княжацкая дынастыя скандынаўскага паходжання на чале з Рагвалодам, які меў саюзныя адносіны з кіеўскім князем. У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір падчас паходу на Кіеў захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго сыноў, а дачку Рагнеду прымусова ўзяў сабе жонкай. Падначаліўшы сабе яшчэ Кіеў, Уладзімір распачаў рэформы, якія павінны былі цэнтралізаваць дзяржаву. Самай важнай з іх было прыняцце хрысціянства. Сярод першых беларускіх гарадоў, падначаленых Рурыкавічамі, узгадваецца Полацк (упершыню упамінаецца ў летапісе пад 862 годам). Але ў канцы Х ст. тут ужо правіла свая княжацкая дынастыя скандынаўскага паходжання на чале з Рагвалодам, які меў саюзныя адносіны з кіеўскім князем. У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір падчас паходу на Кіеў захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго сыноў, а дачку Рагнеду прымусова ўзяў сабе жонкай. Падначаліўшы сабе яшчэ Кіеў, Уладзімір распачаў рэформы, якія павінны былі цэнтралізаваць дзяржаву. Самай важнай з іх было прыняцце хрысціянства.

16 Нягледзячы на спробы Уладзіміра і яго пераемнікаў аб’яднаць вакол Кіева ўсе рускія землі, мясцовыя князі вялі ўпартую барацьбу за незалежнасць. Ужо ўнук Уладзіміра і Рагнеды, полацкі князь Брачыслаў (1003 – 1044) адрозніваўся адносна незалежнай палітыкай. Каб спыніць з ім барацьбу, кіеўскі князь Яраслаў быў вымушаны падараваць Полацкаму княству Віцебск. Пры сыне Брачыслава, Усяславе (1044 – 1101) гэтая барацьба дасягнула свайго апагею. У 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў, у 1066 г. захапіў і разрабаваў Ноўгарад. Імкнучыся спыніць Усяслава, кіеўскі князь і яго браты стварылі ваенную кааліцыю. 3 сакавіка 1067 г. на рацэ Няміга яны разбілі войска палачан, разрабавалі і разбурылі Мінск. Усяслаў разам з сынамі патрапіў пад Оршай у палон. Але ў верасні 1068 г. падчас паўстання ў Кіеве ён быў вызвалены і ў 1071 г. заняў Полацк. У 1127 г. кіеўскаму князю Мсціславу ўдалося захапіць полацкіх князёў і саслаць іх у Візантыю. Аднак пасля яго смерці яны вярнуліся на радзіму. Нягледзячы на спробы Уладзіміра і яго пераемнікаў аб’яднаць вакол Кіева ўсе рускія землі, мясцовыя князі вялі ўпартую барацьбу за незалежнасць. Ужо ўнук Уладзіміра і Рагнеды, полацкі князь Брачыслаў (1003 – 1044) адрозніваўся адносна незалежнай палітыкай. Каб спыніць з ім барацьбу, кіеўскі князь Яраслаў быў вымушаны падараваць Полацкаму княству Віцебск. Пры сыне Брачыслава, Усяславе (1044 – 1101) гэтая барацьба дасягнула свайго апагею. У 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў, у 1066 г. захапіў і разрабаваў Ноўгарад. Імкнучыся спыніць Усяслава, кіеўскі князь і яго браты стварылі ваенную кааліцыю. 3 сакавіка 1067 г. на рацэ Няміга яны разбілі войска палачан, разрабавалі і разбурылі Мінск. Усяслаў разам з сынамі патрапіў пад Оршай у палон. Але ў верасні 1068 г. падчас паўстання ў Кіеве ён быў вызвалены і ў 1071 г. заняў Полацк. У 1127 г. кіеўскаму князю Мсціславу ўдалося захапіць полацкіх князёў і саслаць іх у Візантыю. Аднак пасля яго смерці яны вярнуліся на радзіму.

17 Адносна самастойную палітыку вяло і Смаленскае княcтва. Пры князю Расціславе (1125 – 1159) яно фактычна вылучылася з Кіеўскай дзяржавы. У значна большай залежнасці ад Кіева знаходзілася Тураўскае княcтва. Адносную самастойнасць яно набыло толькі ў другой палове ХІІ ст. Адносна самастойную палітыку вяло і Смаленскае княcтва. Пры князю Расціславе (1125 – 1159) яно фактычна вылучылася з Кіеўскай дзяржавы. У значна большай залежнасці ад Кіева знаходзілася Тураўскае княcтва. Адносную самастойнасць яно набыло толькі ў другой палове ХІІ ст.Тураўскае княcтваТураўскае княcтва

18 “Руская земля”  У стражытных летапісах часта сустракаецца назва “Русь” ці “Руская земля”. Летапісец сцвяржае, што “Руссю” спачатку называліся варагі (скандынавы). Аднак з летапісных звестак дакладна вынікае, што, пачынаючы з X стагоддзя, назва “Русь” замацавалася за той часткай усходніх славян, якія жылі вакол гарадоў Кіева, Пераяслаўля, Чарнігава. Першапачаткова толькі дадзеная тэрыторыя называлася “Рускай зямлёй”. Смаленск, Полацк, Ноўгарад, Уладзіміра-Суздальская зямля і іншыя гарады і княствы знаходзіліся па-за межамі “Русі”, бо пад “Рускай зямлёй” летапісцы разумелі Паўднёвую Русь (Кіеўшчына, Пераяслаўшчына, Чарнігаўшчына). У канцы XII-XIII стст. назва “Русь” паступова распаўсюдзілася на іншыя землі ўсходніх славян. Пазней яна становіцца асновай паняцця “рускія”. Найбольш распаўсюджаныя гіпотэзы – варажскае паходжанне; ад рэчкі Рось на Кіеўшчыне; па колеру валасоў насельніцтва.

19 Руская земля (па Насонаву)

20 У ІХ – ХІІ стст. працягваўся рух славянскіх перасяленцаў у паўночна-заходнія раёны. У ХІ – пач. ХІІ ст. у Панямонні вылучыліся Гродзенскае, Ваўкавыскае і Навагрудскае княствы. У другой палове ХІ – пач. ХІІІ стст. Полацкаму княcтву належалі балцкія землі ўздоўж Заходняй Дзвіны – княствы Герцыке і Кукенойс. Іх насельніцтва было змешанае, часткова славянскае, часткова балцкае. Кіравалі Герцыке і Кукенойсам князі славянскага паходжання. У ІХ – ХІІ стст. працягваўся рух славянскіх перасяленцаў у паўночна-заходнія раёны. У ХІ – пач. ХІІ ст. у Панямонні вылучыліся Гродзенскае, Ваўкавыскае і Навагрудскае княствы. У другой палове ХІ – пач. ХІІІ стст. Полацкаму княcтву належалі балцкія землі ўздоўж Заходняй Дзвіны – княствы Герцыке і Кукенойс. Іх насельніцтва было змешанае, часткова славянскае, часткова балцкае. Кіравалі Герцыке і Кукенойсам князі славянскага паходжання.

21 У ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Прычынамі таму былі слабыя эканамічныя і камунікацыйныя стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае, пасля смерці Усяслава, распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. амаль адразу пасля вылучэння з Кіеўскай дзяржавы распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Некаторыя з іх былі даволі моцныя. Так, у 60 –70 гг. ХІІ ст. Полацкае і Віцебскае княствы трапілі ў залежнасць ад Смаленскага. Бярэсце і землі Панямоння залежылі ад галіцка-валынскага князя. У ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Прычынамі таму былі слабыя эканамічныя і камунікацыйныя стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае, пасля смерці Усяслава, распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. амаль адразу пасля вылучэння з Кіеўскай дзяржавы распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Некаторыя з іх былі даволі моцныя. Так, у 60 –70 гг. ХІІ ст. Полацкае і Віцебскае княствы трапілі ў залежнасць ад Смаленскага. Бярэсце і землі Панямоння залежылі ад галіцка-валынскага князя.

22

23 Нарманская тэорыя (нарманізм) Тэорыя ўзнікнення дзяржаўнасці ўсходніх славян, абсалютызуючая ролю варажскага фактара ў гэтым працэсе. Звязвае паходжанне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян з летапісным фактам запрашэння на Русь іншаземных князёў-варагаў. Дадзеную гіпотэзу прапанавалі яшчэ ў XVIII ст. працаваўшыя ў Пецярбургу нямецкія вучоныя Г.З.Байер, Г.Ф.Міллер, А.Л.Шлёцар. Тэорыя ўзнікнення дзяржаўнасці ўсходніх славян, абсалютызуючая ролю варажскага фактара ў гэтым працэсе. Звязвае паходжанне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян з летапісным фактам запрашэння на Русь іншаземных князёў-варагаў. Дадзеную гіпотэзу прапанавалі яшчэ ў XVIII ст. працаваўшыя ў Пецярбургу нямецкія вучоныя Г.З.Байер, Г.Ф.Міллер, А.Л.Шлёцар.

24 Антынарманізм Супраць нарманскай тэорыі выступіў шэраг вучоных, такіх як М.Ламаносаў, М.Карамзін, В.Ключэўскі, Б.Грэкаў і інш. Іх аргументы: Супраць нарманскай тэорыі выступіў шэраг вучоных, такіх як М.Ламаносаў, М.Карамзін, В.Ключэўскі, Б.Грэкаў і інш. Іх аргументы: сумніўныя і памылковыя меркаванні Нестара-летапісца і аўтараў іншых рэдакцый “Аповесці мінулых часоў” з мэтай прыніжэння ролі Кіева ў параўнанні з Ноўгарадам; сумніўныя і памылковыя меркаванні Нестара-летапісца і аўтараў іншых рэдакцый “Аповесці мінулых часоў” з мэтай прыніжэння ролі Кіева ў параўнанні з Ноўгарадам; удзел варагаў у гісторыі ўсходніх славян яшчэ не доказ таго, што славяне, меўшыя яшчэ да з’яўлення варагаў багатую падзеямі гісторыю, не былі здатныя на ўласную дзяржаўнасць; удзел варагаў у гісторыі ўсходніх славян яшчэ не доказ таго, што славяне, меўшыя яшчэ да з’яўлення варагаў багатую падзеямі гісторыю, не былі здатныя на ўласную дзяржаўнасць; варажская арыстакратыя папаўнялася славянскімі элементамі; варажская арыстакратыя папаўнялася славянскімі элементамі; дзяржаўнасць нельга імпартаваць звонку; дзяржаўнасць нельга імпартаваць звонку; славянскія “гандлёвыя людзі” мелі ўласныя актыўныя сувязі задоўга і незалежна ад нарманаў; славянскія “гандлёвыя людзі” мелі ўласныя актыўныя сувязі задоўга і незалежна ад нарманаў; роля варагаў абмежавана роллю ваяроў-наёмнікаў; роля варагаў абмежавана роллю ваяроў-наёмнікаў; асіміляцыя варажскага насельніцтва ці іх выгнанне па загаду князя Уладзіміра ў 980 годзе. асіміляцыя варажскага насельніцтва ці іх выгнанне па загаду князя Уладзіміра ў 980 годзе.

25 Скандынаўскія сагі  Каштоўнымі гістарычнымі крыніцамі аб жыцці ўсходніх славян у ранняе сярэднявечча з’яўляюцца старажытныя скандынаўскія сагі (гістарычныя аповесці). Так у “Саге аб Эймундзе” запісанай у XIII ст., апавядаецца пра падзеі XI ст., якія адбываліся на землях усходніх славян і маюць непасрэднае дачыненне да Полацку. Цікавыя звесткі аб Полацкай зямлі знаходзяцца і ў “Саге аб Дытрыху Бернскім”.

26 Веча Веча – гэта агульны сход дарослых жыхароў горада і воласці для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў. Веча – гэта агульны сход дарослых жыхароў горада і воласці для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў. Веча – прыклад прамой дэмакратыі (прамога ўдзелу грамадзян у вырашэнні пытанняў жыцця дзяржавы). У яго дзейнасці маглі прымаць удзел паўнапраўныя вольныя мужчыны. Рашэнне прымалася шляхам адабрэння яго крыкамі. Вядучая роля на веча належала баярству. Веча – прыклад прамой дэмакратыі (прамога ўдзелу грамадзян у вырашэнні пытанняў жыцця дзяржавы). У яго дзейнасці маглі прымаць удзел паўнапраўныя вольныя мужчыны. Рашэнне прымалася шляхам адабрэння яго крыкамі. Вядучая роля на веча належала баярству. У функцыі веча ўваходзіла: абвяшчэнне вайны і міра; абранне князя ці яго выгнанне; кантроль за дзейнасцю князя; прызначэнне на пасады ўраднікаў (чыноўнікаў); заключэнне гандлёвых дагавароў; вышэйшая судовая інстанцыя У функцыі веча ўваходзіла: абвяшчэнне вайны і міра; абранне князя ці яго выгнанне; кантроль за дзейнасцю князя; прызначэнне на пасады ўраднікаў (чыноўнікаў); заключэнне гандлёвых дагавароў; вышэйшая судовая інстанцыя Упершыню веча прыгадваецца ў 997 годзе. Упершыню веча прыгадваецца ў 997 годзе. Найчасцей веча прыгадваюць у сувязі з палітычнай гісторыяй Полацка. Яно не раз у сваёй гісторыі (у 1128, 1132, 1151, 1159 гг.) выганяла непажаданых князёў (“указвала князю пуць”). Найчасцей веча прыгадваюць у сувязі з палітычнай гісторыяй Полацка. Яно не раз у сваёй гісторыі (у 1128, 1132, 1151, 1159 гг.) выганяла непажаданых князёў (“указвала князю пуць”). На беларускіх землях веча праіснавала да XIV-XV стагоддзя (у ВКЛ было заменена соймам). На беларускіх землях веча праіснавала да XIV-XV стагоддзя (у ВКЛ было заменена соймам).

27 Веча выганяе непажаданага князя (“указвае пуць”)

28 Князь Функцыі князя: Ажыццяўленне суда Ажыццяўленне суда Ажыццяўленне унутранага кіравання Ажыццяўленне унутранага кіравання Збор даніны з падуладнага насельніцтва Збор даніны з падуладнага насельніцтва Заключэнне міра Заключэнне міра Раздача зямель падуладным вассалам Раздача зямель падуладным вассалам Арганізацыя і ўзначальванне войска. Арганізацыя і ўзначальванне войска. Князь з дружынай прадстаўляў сабой выканаўчую ўладу ў Полацку, якая абараняла тэрыторыю, ажыццяўляла адміністрацыйнае кіраванне, чыніла суд, сачыла за парадкам на гандлёвых шляхах. Князь з дружынаю жылі не ў самім Полацку, а ў весцы Бельчыцы, у некалькіх вёрстах ад горада. Уступленне на прастол суправаджалася строга акрэсленным рытуалам прынясення клятвы. Спачатку адбывалася клятва на зямлі, вадзе, хлебе, зброі перад язычніцкім ідалам. З прыняццем хрысціянства княжацкая клятва змянілася і замацоўвалася ўжо крыжацалаваннем.


Download ppt "Першыя дзяржавы- княствы на тэрыторыі Беларусі. Паняцце “дзяржава” гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця;"

Similar presentations


Ads by Google